Дзень курсанта для абітурыентаў правялі на ваенна-тэхнічным факультэце БНТУ

11 февраля 2018

Даведацца, як праходзяць будні для курсантаў універсітэта, прыйшлі выхаванцы Сувораўскага і кадэцкіх вучылішчаў, а таксама спецыялізаваных класаў і ліцэяў. Навучэнцам распавялі аб спецыяльнасцях, асаблівасцях навучання. Кожны абітурыент змог пабываць на практычных занятках па тактыцы, інжынернай і агнявой падрыхтоўкам.

Ваенна-тэхнічны факультэт рыхтуе спецыялістаў па рамонце і абслугоўванні аўтамабільнай тэхнікі, бранятанкавага ўзбраення, афіцэраў інжынерных войскаў, ваенных фінансістаў, а таксама спецыялістаў прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва.