Дзень культуры Палесціны - у Дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва Беларусі

17 марта 2016

Свята прымеркавалі да дня нараджэння палесцінскага філосафа, палітыка, паэта Махмуда Дарвіша. Яго вершы перакладзены на розныя мовы свету. На святочным канцэрце гучалі творы арабскіх паэтаў і музыкантаў, а вершы Янкі Купалы чыталі па-арабску.

Дзень культуры Палесціны - адно з мерапрыемстваў, якое праходзіць у Год культуры ў Беларусі. Прадстаўнікі амаль 30 краін свету - студэнты Беларускага універсітэта культуры і мастацтва. Таму мерапрыемствы такога кшталту маюць добрую традыцыю ў гэтай ВНУ.