Дзень горада сталіца сустракае міжнароднымі спаборніцтвамі пажарных-ратавальнікаў

13 сентября 2019

Сёння на пляцоўцы ля Палаца спорту  сабраліся  дзясяткі пажарных машын і сотні прафесіяналаў сваёй справы. Першы этап конкурсу - выпрабаванні ў асабістым заліку. Усяго ў Мінск прыехалі лепшыя ратавальнікі з 10 краін, і за званне лепшых змагацца будуць 18 каманд.

З месца падзей  Наталля Кезік.

Самыя адважныя, магутныя і моцныя ратавальнікі сабраліся ў сталіцы. 120 удзельнікаў з дзесяці краін свету. Упершыню ў беларускую сталіцу прыехалі канкурсанты з Чэхіі, Францыі, Бельгіі і Германіі. 

У раскладзе першага дня спаборніцтваў  індывідуальны залік. На хуткасць ратавальнікам неабходна прайсці паласу перашкод з пяццю этапамі. І кожны ўдзельнік на пляцоўцы у поўнай амуніцыі,  важыць камплект спецадзення 40 кілаграмаў. 

Сёлета міжнародныя спаборніцтвы ўпершыню праходзяць так маштабна. Вадалаз з Кіева Уладзімір Скавародка на мінскіх спаборніцтвах быў двойчы. На гэты раз паспрабуе з каманднай альбо ў індывідуальнай эстафеце узяць перамогу.

Заўтра апоўдні адбудзецца афіцыйнае адкрыццё IV Міжнародных спаборніцтваў "Наймацнейшы пажарны-ратавальнік", а таксама  пройдуць  камандная і тандэм-эстафета. Імёны лепшых ратавальнікаў будуць вядомыя бліжэй да вечара, а прызавыя кубкі знойдуць сваіх гаспадароў