Дзень горада Мінск адзначыць 13 верасня

23 августа 2014
Горад майстроў, спаборніцтвы па сілавым экстрыме і фестываль маладзёжных субкультур. Гэта невялікая частка мерапрыемтсваў, прысвечаных Дню горада. Нагадаем, сёлета 13 верасня Мінск адзначыць сваё 947-годдзе. Ля Палацу спорту адкрыюць самы вялікі кірмаш з гандлёвымі радамі на 13 тысяч квадратаў. Пляцоўка ля Верхняга горада стане сцэнай пад адкрытым небам. Для прахожых сваю творчасць прадэманструюць сярэдневяковыя рыцары.

Да васьмі гадзін вечара мінчан і гасцей сталіцы будуць забаўляць вулічныя акцёры, музыканты, жывыя статуі і мімы. Гледачы змогуць не толькі сфатаграфавацца з артыстамі, але і паўдзельнічаць у паказах.