Дзень герба і флага

12 мая 2013
Па традыцыі свята прыпадае на другую нядзелю мая. Сёння на вуліцах сталіцы асабліва шмат сімвалаў незалежнасці. Беларускія флагі вісяць на кожным адміністрацыйным будынку. Нашы карэспандэнты даведаліся, як мінчане ставяцца да нацыянальных сімвалаў.

Галоўныя дзяржаўныя сімвалы хутка атрымаюць сваю пляцоўку - плошчу Дзяржаўнага герба і флага Беларусі адкрыюць у Мінску. Сёння будаўнікі ўносяць апошнія карэктывы ў афармленне комплексу.