Дзень яўрэйскай культуры пройдзе ў Мінску

22 Верасня 2019

Маца і фалафель, скрыпка і песня "Хава нагіла. Сёння ў Верхнім горадзе пройдзе Дзень яўрэйскай культуры. Усе ахвотнікі змогуць паспрабаваць традыцыйныя стравы, пачуць нацыянальную музыку і ўбачыць яўрэйскія танцы. У праграме фестывалю  шматлікія майстар-класы, выставы і віктарыны. Хедлайнерам мерапрыемства стане заслужаны артыст Беларусі  Валерый Дайнека. А прыемным завяршэннем вечара будзе выступленне спецыяльных гасцей з Масквы  Mostov band.