Дзень яднання сёння адзначаюць народы Беларусі і Расіі.

2 апреля 2013

Гэта галоўнае свята Саюзнай дзяржавы. 2 красавіка 1996 года прэзідэнты дзвюх краін Аляксандр Лукашэнка і Барыс Ельцын  падпісалі ў Маскве Дагавор аб Супольнасці Беларусі і Расіі. У гэты ж дзень праз год склалі Дагавор аб Саюзе, які і лёг у аснову працэсаў інтэграцыі дзвюх дзяржаў. Дзень яднання ўрачыста адзначаць сёння ў абедзвюх сталіцах. У Мінску пройдзе канцэрт у Белдзяржфілармоніі. У Маскве адбудзецца урачысты вечар  у Дзяржаўным тэатры эстрады.