Дзень сяброўства і аб'яднання славян адзначаюць сёння каля 300 мільёнаў чалавек

25 июня 2016

Менавіта столькі пражывае ва ўсім свеце. Палякі, беларусы, расіяне, балгары - ва ўсіх адны карані. Сёння кожная славянская краіна жыве па-свойму, але ёсць і нешта агульнае. Тое, што засталося яшчэ са старажытных часоў, напрыклад, святы, звычаі, традыцыі, нават мовы падобныя. Як змяніліся славяне і што іх аб'ядноўвае - раскажа Крысціна Страх.

Калi кажуць славянін - адразу ўяўляецца вобраз чалавека з белай скурай, блакiтнымi вачамi i русымi валасамi. Успамiнаецца земляробства, прыгожыя святы, шанаванне продкаў. Такiм было жыццё старажытных славян. Шмат традыцый засталося менавiта з таго часу. Iншыя знiклi. У любым выпадку, сучасныя славяне нават выглядаюць па-iншаму.

Iрына Зiмнева, кiраўнiк цэнтра славянскiх моў i культур: «З цягам часу трансфармавалася знешнасць славян так, што вельмі шмат мы бачым і цёмных вачэй, і цёмных валасоў, і смуглая скура ўжо сустракаецца, але гэта ў выніку мешанiны памiж народамі».

Яшчэ адзін вынік: зараз iснуюць дзесяць славянскiх моў, але мы ўсё роўна можам разумець адно аднаго. I гэта не славянская тэлепатыя, а, па меркаванні вучоных, пацвержданне паходжання ад адной мовы – праславянскай.

А вось традыцыі амаль не змянiлiся - таксама, як і iх святкаванне. Напрыклад, на Масленiцу, як i раней, пякуць блiны i спальваюць чучала Зімы, а на Купалле шукаюць папараць-кветку, плятуць вянкi і скачуць праз вогнiшча.

Засталiся i славянскiя звычаi. Сярод iх - падарункi на Новы год, нараджэнне, iмянiны. Варажба напярэдаднi Каляд, карагод i нават калыханка. Усе гэтыя традыцыi маюць гiсторыю даужынёй у 15 стагоддзяў.