Дэмаграфічны бум сярод зубраў у Магілёўскім заасадзе

22 мая 2020
Дэмаграфічны бум сярод зубраў у Магілёўскім заасадзе! Толькі ў маі тут з'явіліся на свет чатыры малышы-зубраняці. Двое нарадзіліся ў пачатку месяца з розніцай на некалькі дзён, і зараз адбылася даволі рэдкая з'ява - нараджэнне зубранят-двайнятак. Прычым у адной і той жа самкі за восем гадоў двайняты нараджаюцца ўжо трэці раз! Усе малышы здаровыя. Зараз у заасадзе ўжо 42 зубры.