Першае слуханне па справе аб арганізацыі канала пазапраўнай міграцыі пачалося сёння ў судзе Заводскага раёна Мінска. Абвінавачаных чацвёра - гэта грамадзянін Егіпта і трое беларусаў. Як паведамляла МУС, пад выглядам аказання турыстычных паслуг падсудныя забяспечвалі нелегальнае знаходжанне іншаземцаў у Беларусі, а пасля арганізоўвалі іх трансфер у Еўрасаюз. Злачынную схему раскрыў ГУБАЗ. Усім кліентам турфірмы адмовілі ў атрыманні шэнгенскай візы. Таму беларусы вырашылі самастойна пераправіць іншаземцаў за мяжу. Адна спроба правалілася. Падазроных разам з мігрантамі затрымалі аператыўнікі.
Справу аб арганізацыі канала пазапраўнай міграцыі разглядае суд Заводскага раёна
31 марта 2020