Справа аб сапсаваным фотарадары

11 августа 2014

У Магілёве супрацоўнікі міліцыі затрымалі меркаваных парушальнікаў. Як высветлілася, адзін з падазроных парушаў правілы дарожнага руху больш за 60 разоў. Нагадаем, у мінулым месяцы ў Быхаўскім раёне дарагую апаратуру знайшлі спаленай у лесе. Паводле слоў праваахоўнікаў, у першую чаргу адпрацоўваліся асобы, якія неаднаразова парушалі правілы дарожнага руху. Менавіта гэтая тактыка і прывяла да належнага выніку.


Дарэчы, у Магілёўскай вобласці гэта не адзінкавы выпадак пашкоджання. У ліпені гэтага года ў абласным цэнтры адзін з фотарадараў павалілі. Яшчэ адзін выпацкалі фарбай. Хуліганаў шукаюць.