Вярхоўны суд вынес прысуд па справе аб хабарах пры пастаўцы камунікацыйнага абсталявання. Асноўны фігурант - былы намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі Андрэй Уцюрын. Ён прызнаны вінаватым у атрыманні хабараў у суме не меней як 180 тысяч долараў. Яго прысудзілі да 12 гадоў узмоцненага рэжыму з пазбаўленнем воінскага звання палкоўніка запасу. Усяго па справе праходзяць 16 чалавек. У ліку абвінавачаных - Сяргей Сівадзедаў, у момант затрымання ён займаў пасаду гендырэктара Белтэлекама. Яму прызначана сем гадоў зняволення за хабар у суме не меней як 470 тысяч долараў і 15 000 еўра. Андрэя Падгорнага прысудзілі да сямі з паловай гадоў пазбаўлення волі. Што да Ігара Кудасава, ён вызвалены ад пакарання праз мінанне тэрміну даўнасці. Астатнія фігуранты атрымалі ад штрафу да сямі з паловай гадоў турмы. Сутнасць крымінальнай справы, калі каротка, у тым, што пры закупках абсталявання службовыя асобы аддавалі перавагу вызначаным кампаніям. Кагосьці вінавацілі ў атрыманні хабару, кагосьці ў дачы хабару. Прысуд увайшоў у законную сілу.
Справа аб хабарах пры пастаўцы камунікацыйнага абсталявання. Былога намесніка дзяржсакратара Савета бяспекі Андрэя Уцюрына прысудзілі да 12 гадоў узмоцненага рэжыму
27 июля 2020













