Справу аб шкодным ПЗ "Андрамеда" плануюць завяршыць да канца года

12 апреля 2018

Пра гэта заявіў старшыня Следчага Камітэта Беларусі. У выніку паспяховай сумеснай аперацыі СК, МУС і ФБР была спынена дзейнасць інтэрнацыянальнай групоўкі, якая стварыла і распаўсюджвала праграмнае забеспячэнне. У яе ўваходзіў жыхар Гомельскай вобласці. Яго праграма з'яўляецца траянам і дазваляе ў тым ліку збіраць звесткі аб паролях і ўчыняць хакерскія атакі. Агульная шкода ад дзейнасці "Андрамеды" - звыш 10 мільёнаў долараў.

Следчы камітэт плануе ўкараніць у Беларусі адзіную аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму. Інавацыйныя падыходы для развіцця следчай дзейнасці абмяркоўваюць сёння на міжнароднай канферэнцыі ў Мінску.