"Справа маладых". Віцебскі медуніверсітэт

10 декабря 2019
Амбіцыі моладзі не толькі ў спорце... Але і ў прафесіі, і ў навуцы. І вось сёння самым паспяховым і дзейсным прызначаныя стыпендыі Прэзідэнта. Іх уладальнікамі сталі, у тым ліку, прадстаўнікі фізіка-матэматычных, тэхнічных, хімічных і медыцынскіх навук. Больш як 700 спецыялістаў штогод выпускае Віцебскі медуніверсітэт. Сёлета ВНУ адзначае 85-гадовы юбілей. Чым зараз жыве ўніверсітэт? Як будучыя медыкі сумяшчаюць вучобу і навуку? І якія ідэі студэнтаў ужываюцца на практыцы. Адказы прама зараз у нашай пастаяннай рубрыцы "Справа маладых".

Расказвае Марына Раманоўская.

Алена Ладыжына - будучы хірург. Стаць прафесіяналам сваёй справы вонкава далікатная дзяўчына, вырашыла яшчэ ў школе. І ўжо з першага курсу ўніверсітэта стала прысвячаць шмат часу даследчай дзейнасці. Сёлета ўжо шасцікурсніца прадставіла Беларусь на мікрахірургічным форуме ў Сібіры. Даклад - частка каласальнай працы. 

ВДМУ супрацоўнічае з ВНУ блізкага і далёкага замежжа


Вырашаць актуальныя пытанні ў ахове здароўя закліканыя і навукова-практычныя канферэнцыі, якія рэгулярна праходзяць у Віцебску. За 85 гадоў універсітэт наладзіў супрацоўніцтва практычна з сотняй замежных ВНУ. Зараз тут навучаюцца больш як 7 тысяч студэнтаў і слухачоў. 

Клініка ВДМУ уключае 7 аддзяленняў


У Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта ёсць уласная клініка. Тут праходзяць навучанне будучыя хірургі, стаматолагі. Усяго ж сучасны лячэбна-дыягнастычны цэнтр уключае сем аддзяленняў. У тым ліку - пластычнай хірургіі і касметалогіі. Сярод пацыентаў шмат замежнікаў. 

Прадзед - ваенны ўрач, дзед - уролаг, бабуля і бацька - афтальмолагі. Яўген Хадасевіч працягвае дынастыю медыкаў. Іншыя прафесіі нават не разглядаў. Спецыялізацыю выбраў адразу - афтальмалогія. Жартуе: у дзяцінстве нават алфавіт пачынаў вучыць па табліцы Сіўцава, з дапамогай якой правяраюць зрок. 

Студэнты ВДМУ сумяшчаюць вучобу і даследчую дзейнасць


Выпускніца Віцебскага медуніверсітэта Анастасія Догель другі год працуе ў бальніцы імя Сямашкі ў Оршы. Кансультацыі, хірургія аднаго дня, дапамога ў правядзенні складаных аперацый. У распараджэнні маладога спецыяліста - сучаснае абсталяванне УГД, лапараскапічныя стойкі. У студэнцкія гады Анастасія Догель паспяхова сумяшчала вучобу, даследчую дзейнасць і практыку. І зараз гэта дапамагае ў прафесійным станаўленні маладога ўрача. 

Анастасія Догель, урач - акушэр-гінеколаг Аршанскай гарадской бальніцы імя Сямашкі: "Студэнтам, незалежна з якога ты курсу, былі ўключаныя дадатковыя заняткі па акушэрстве і гінекалогіі. Яны праходзілі на базе БСМП радзільнага дома. Там урачы-клініцысты тлумачылі, падказвалі, як тэорыя плыўна пераходзіць у практыку".

Віцебскі медуніверсітэт штогод выпускае каля 800 спецыялістаў


У сістэме аховы здароўя Аршанскага раёна шмат маладых урачоў. Большасць скончылі Віцебскую ВНУ. Штогод яна выпускае парадку 800 спецыялістаў, якія ўжо на практыцы пацвярджаюць высокі статус Віцебскага меда.