Справа маладых. Спартсменка Ганна Максімава

3 января 2019

Восенню 2018 24-гадовая спартсменка Ганна Максімава ўвайшла ў эліту сусветнага трыятлона, што тычыцца доўгіх дыстанцый. У Барселоне беларуска выйграла серабро. Раней такіх поспехаў у нашых спартсменаў у гэтым відзе спорту не было. Сёння Ганна сумяшчае спорт і вучобу і ставіць амбіцыйныя мэты - трапіць на Алімпіяду ў Токіа.

Расказвае Алена Гарэльчык.

Віцебск, 11 раніцы. Кароткая ўстаноўка на ранішнюю трэніроўку. Усяго за дзень іх павінна быць мінімум дзве.

Потым будзе лёгкаатлетычны манеж або некалькі дзясяткаў кіламетраў на веласіпедзе. У перапынках паміж трэніроўкамі трэба паспець зайсці ва ўніверсітэт. Так выглядае распарадак дня Ганны Максімавай - жалезнай лэдзі, якая ў кастрычніку 2018, выйграўшы серабро ironman у Барселоне, перапісала гісторыю беларускага трыятлона.

Амаль 4 кіламетры ўплаў на адкрытай вадзе, пасля без перапынку 180 з хвосцікам кіламетраў на веласіпедзе, пад заслону бягом марафонскую дыстанцыю. Гэта і ёсць ironman. У Барселоне Максімава не толькі выйграла серабро. Яна ўклалася ў 9 гадзін 8 хвілін, паказаўшы тым самым лепшы час у гісторыі віду спорту сярод усіх.

Але спорт толькі частка насычанага жыцця спартсменкі. Аня Максімава - студэнтка Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Вучыцца на эканаміста-маркетолага. Гэтая адукацыя для 24-гадовай трыятланісткі - другая вышэйшая. Першая была па спартыўным профілі. Ганна прызнаецца, сумяшчаць вучобу і спорт няпроста, але ў яе гэта атрымліваецца. Выкладчыкі хваляць, ацэнкі ў дыяпазоне ад 4 да 9.

Віцебскі тэхналагічны ўніверсітэт - гэта каля трох тысяч студэнтаў, якія навучаюцца на 4 факультэтах і па звыш 20 спецыяльнасцях. Рэгіянальная ВНУ карыстаецца папулярнасцю не толькі сярод беларусаў. Вядомая не толькі дзякуючы якаснай адукацыі, але і сваімі спартыўнымі подзвігамі. 

Хвілін 15 з дазволенай хуткасцю - Ганна прыязджае на сваю другую трэніроўку ў лёгкаатлетычны манеж.

Сёння яна актыўна рыхтуецца да новага сезона. У планах спартсменкі - адбор на Алімпіяду ў Токіа. І хто ведае, можа ў 2020 упершыню ў гісторыі беларускага жаночага трыятлона ў стартавых спісах будзе і беларускае прозвішча.