Справа маладых. Распрацоўшчык унікальнага экалагічнага камбайна

16 октября 2019

Стаўка на эфектыўнасць - вось трэнд сучаснасці незалежна ад таго, ідзе размова аб кіраўніцкіх рашэннях або палёце інжынернай думкі. Яшчэ 4 гады таму наўрад хтосьці мог меркаваць, што ў спісе наватараў сусветнай аўтамабільнай экапрамысловасці з'явяцца прозвішчы беларусаў. Але ў верасні 2016 у навукова-тэхнічным цэнтры айчыннага прадпрыемства была створана лічбавая мадэль першага ў свеце газаматорнага камбайна. Машына паспяхова прайшла выпрабаванні і пацвердзіла сваю эфектыўнасць: і экалагічную, і эканамічную. Навінка мела рэзананс у прэсе і атрымала высокую ацэнку аўтарытэтных экспертаў. Але мала хто ведае, што за вялікай ідэяй сусветнай навінкі стаіць малады распрацоўшчык гомельскага прадпрыемства. Пра тое, як нараджаўся самы экалагічны камбайн у свеце, распавядзе рубрыка "Справа маладых".

Расказвае Ганна Кавалёва (відэа).