Справа маладых. Алег Кандрашоў - заснавальнік інжынернага каталізатара

27 ноября 2018

Упартасць, праца і максімальная самааддача - зарука поспеху не толькі ў спорце, але і ў любой справе. Прыклад таму - малады беларускі бізнесмен Алег Кандрашоў. Сваю справу ён пачаў з магазіна аргтэхнікі яшчэ на першым курсе БДУ. І ўжо праз некалькі гадоў развівае высокатэхналагічны інжынерны каталізатар. У партфелі маладой кампаніі - заказы перспектыўных стартапаў, венчурных фондаў і дзяржарганізацый як у Мінску, так і за мяжой. Больш за 200 супрацоўнікаў канструктарскага бюро, вытворчага цэха, службаў кансалтынгу і прасоўваннія дапамагаюць вынаходцам-пачаткоўцам і заказчыкам ствараць прататыпы дэталяў у самых складаных галінах і вывесці іх у вытворчасць. Справа маладых - у рэпартажы Аляксея Патапава.

Класічныя вада і агонь у бясконцасці іх сузірання - нішто. XXI - эра новай класікі. Амаль бясшумна хай-тэк-станок з ювелірнай дакладнасцю і бяздушнай грацыяй зразае лішняе з дэталі і банкаўскіх рахункаў кампаній, што закупляюць такія ж. За кожнае абарот элемента, што апрацоўвае, тут заплацілі столькі, за колькі, магчыма, некаторыя згадзіліся б круціць яго ўручную пажыццёва.

Знаёмцеся, Алег. 34 гады. Студэнт фізфака БДУ ў мінулым, зараз - заснавальнік адной з самых высокатэхналагічных вытворчасцяў у краіне. Распавядае: IT і інжынерыя для яго - не хлеб і нават не справа жыцці, а рэлігія.

Сваю кампанію Алег заснаваў у 2014 годзе. Бізнес пачаў з ідэі адкрыць магазін абслугоўвання аргтэхнікі. Біямедыцына, Інтэрнэт рэчаў, аўтаматызацыя вытворчасцяў, аэракасмічныя тэхналогіі. Праз гады дарагое абсталяванне яго цэха ўвасабляе ў жыццё прататыпы дэталяў для самых розных і складаных галін пад заказ.

Паводле слоў Алега, кліенты кампаніі (з 2011 года рэзідэнта ПВТ) - не толькі стартапы, але і венчурныя фонды і дзяржпрадпрыемствы. У Беларусі і за мяжой: філіялы адкрытыя ў ЗША, Еўропе і на Блізкім Усходзе. У Мінску працуюць 200 чалавек - спецыялісты розных профіляў. Іх задача - дапамагчы нарадзіцца прататыпу вынаходкі і знайсці інвестараў.

А таксама падраздзяленні кансалтынгу, маркетынгу, дызайну і вэб-прасоўвання, іншыя службы. За пэўную плату яны дапамагаюць не толькі запусціць вытворчасць, але і арганізаваць інавацыйны бізнес. Зрэшты, паводле слоў спецыялістаў, перш чым прадукт з'явіцца на свет, ён перажыве мінімум чатыры прататыпы.

Глыбока пад зямлёй у сценах былога ваеннага бункера зараджаецца жыццё мірнае - тэхналагічнае. У пераабсталяваным памяшканні - найноўшыя лазерныя і гідранажы, прэсы, 3D-прынтар і шмат чаго яшчэ. Гэта хакспейс - інжынерная "пясочніца", дзе ёсць усё, каб стварыць свой першы прататып самому.

Тэст перад працай з абсталяваннем абавязковы. І рэгістрацыя ў дадатку таксама. Забылі вярнуць інструмент? Сістэма прышле СМС. Калі перад працай вы не прайшлі тэст, станкі не запусцяцца. У астатнім, распавядае Алег, абмежаванняў няма. У працы дапаможа адміністратар.

Праца ў хакспейсе каштуе нядорага. Выкарыстоўваецца ўнутраная валюта. Яе купляюць за крыпту або звычайныя грошы. Заплаціў, экзаменаваўся, карыстайся. Зручна для тых, хто пачынае. Дарэчы, летам тут праходзілі практыку студэнты са Злучаных Штатаў Амерыкі. Наогул пра амерыканцаў Алег згадваў часта. У Штатах рэдка прызнаюць малыя поспехі, але шануюць правалы. Там вераць: па-сапраўднаму яркі агонь інжынернай думкі разгараецца толькі на вуглях старых ідэй.