"Справа маладых". Начальнік кіналагічнай службы Арцём Сазонаў

1 декабря 2018

Асаблівая ўвага і прыгранічнай тэрыторыі. Застава "Астравецкая" абсталяваная, як гаворыцца, па апошнім слове тэхнікі. Камеры відэаназірання, сейсмічныя датчыкі і розныя прыборы кантролю на мяжы. І калі галоўная задача тэхнікі - выявіць правапарушальнікаў, то пошук і затрыманне адбываецца з дапамогай сабак і пагранатрадаў. Сёння ў нашай рубрыцы "Справа маладых" распавядзем аб працы начальніка кіналагічнай службы на самай перадавой заставе Беларусі. Адзін дзень на мяжы правёў Уладзімір Каралёў.

Участак гэтай мяжы - самы перадавы на беларускай граніцы. Камеры відэаназірання, сейсмічныя датчыкі, аптавалакновая сетка. Аўтаматыка працуе ў любое надвор'е, рэагуе на рух, вібрацыю або сціск грунту. Але ніякая тэхніка не ў сілах утрымаць парушальніка. Супраць выкрутаў, хітрасці і кемлівасці злачынцаў пагранічнікі працуюць па даўніне. З дапамогай сабакі, пошуку слядоў і арыентаванні на мясцовасці. Сёння на заставе за падрыхтоўку кінолагаў і сабак адказвае начальнік кіналагічнай службы Арцём Сазонаў.

Праз 8 месяцаў пасля дэмабілізацыі Арцём Сазонаў ізноў вярнуўся ў армію. Тэрміновая служба па прызыве на пагранпасту "Палессе" змянілася кантрактнай, на заставе "Астравецкая". Сёння старшы сяржант працуе за 350 км ад роднай вёскі Мехавое Гарадоцкага раёна. Нягледзячы на значную адлегласць, праца таго варта, прызнаецца пагранічнік. Ад узроўню падрыхтоўкі кінолагаў залежыць праца службовых сабак, а значыць - эфектыўнасць пагрангрупы на заставе.

Абыход кантрольнай паласы ўздоўж участку дзяржграніцы - працоўныя будні пагранічнікаў. Ніякая тэхніка пакуль яшчэ не заменіць гэтым людзям вывучэння слядоў. Нярэдкія выпадкі, калі парушальнікамі мяжы з'яўляюцца жывёліны, але і чалавек усяляк імкнецца абхітрыць і тэхніку, і людзей.

Вартаўнічая служба, затрыманні, пошукавая праца - за ўсё гэта і адказвае начальнік кіналагічнай службы. Найбліжэйшая перспектыва пагранічніка - уладкаванне службовага жылля за дзясяткі метраў ад ужо роднай заставы.