"Справа маладых". Міхаіл Радунскі

9 февраля 2019

Акадэмічная школа Беларусі працягвае браць самыя высокія ноты. Нашы таленты вядомыя далёка за межамі постсавецкай прасторы. Яркі прыклад - Міхаіл Радунскі. Ён пакарыў свет класічнай музыкі сваёй эмацыйнай падачай і дакладнасцю гуку. У свае 25 беларускі віяланчэліст - не проста трыумфатар музычных фэстаў і ўдзельнік міжнародных майстар-класаў, ён лаўрэат і стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі. На яго гастрольнай карце - Расія, Кітай, Францыя, Бельгія. Пастаянны ўдзельнік фэсту Юрыя Башмета. Апроч прэстыжных міжнародных пляцовак, выпускнік нашай акадэміі музыкі, іграе на адкрытых і дабрачынных канцэртах і выкладае. Знаёмцеся, герой нашай рубрыкі "Справа маладых".

Расказвае Дар'я Тарасава (відэа).