"Справа маладых". Iнспектар прыродааховы Аляксандр Садоўскі

5 декабря 2018

На асаблівым кантролі правілы палявання ў Беларусі. Абаронцы прыроды зараз працуюць ў шчыльным рэжыме. З прыходам новага сезона пачашчаюцца выпадкі браканьерства. Адно з самых багатых на дзічыну гаспадарак у Асіповіцкім раёне. Менавіта тут знаходзіцца і другая ў краіне папуляцыя зуброў. Адзін дзень з жыцця інспектара прыродааховы ў нашай рубрыцы "Справа маладых".

У працы кожнага інспектара павінен спалучацца цэлы шэраг прафесійных якасцяў, упэўнены Аляксандр Садоўскі. 5 гадоў таму мужчына прыйшоў у дзяржінспекцыю пасля юрыдычнага факультэта. Цяпер жа Аляксандр ужо намеснік начальніка Асіповіцкай міжраённай інспекцыі. За гэты час ён не толькі зарэкамендаваў сябе як прафесіянал, але і асвоіў асновы псіхолага.

Адзначым, што Асіповіцкая інспекцыя мае цікавае размяшчэнне - гэта значыць не ў самым райцэнтры, а літаральна на мяжы раёнаў у пасёлку Сасновы. Тут знаходзіцца і буйное вадасховішча. Нягледзячы на вялікія плошчы, а інспектары кантралююць не толькі свой рэгіён, але і Глускі, а таксама Пухавіцкі, кожны з іх літаральна жыве сваёй працай.

Аляксандр і яго калегі ў першую чаргу сочаць за тым, каб дакладна выконваліся правілы палявання і рыбалкі. Акрамя таго, інспектары кантралююць адно з галоўных багаццяў нашай краіны - лес.

Супрацоўнікам дзяржінспекцыі прыходзіцца працаваць у самых розных умовах: спякота, слата або гурбы па калена, і гэта прытым, што яны праходзяць па 15 кіламетраў за дзень. Зрэшты, не фізічныя нагрузкі самая галоўная цяжкасць, прызнаюцца інспектары, бо часта ім прыходзіцца даваць адпор узброеным парушальнікам.

Нягледзячы на ўсе небяспекі і цяжкасці, Аляксандр прызнаецца, што ў любой сітуацыі грэе той факт, што дома яго чакаюць жонка і дачка.