"Справа маладых". Кацярына Бязрукава

8 марта 2019

Наперадзе ў ЗЕНЫ і проматур. Асаблівая ўвага - дэталёвай прапрацоўцы яркага  і запамінальнага вобраза. І тут на дапамогу ідуць самыя канцэптуальныя ідэі. Напрыклад, у рамках міжнароднага тура нашага прадстаўніка на дзіцячым "Еўрабачанні-2018"  Даніэля Ястрэмскага,  а таксама з NAVIBAND - да выхаду іх новага трэка - супрацоўнічаў брэнд адзення  TIKOTA UNIQUE.  Гэта хэндмэйд ад штогадовага ўдзельніка Беларускага тыдня моды - Кацярыны Бязрукавай

З сібірачкі,  якая пераехала ў Беларусь,  да стваральніка прынтаў на нашай нацыянальнай мове. На выгляд далікатная дзяўчына, якая марыла ў дзяцінстве стаць дыктарам тэлебачання, стварыла брэнд адзення па-за сезоннасцю і модных трэндаў.  Прыхільнікі менавіта гэтых рэчаў раскіданыя па ўсім свеце: апанавалі  Еўропу, заказваюць з Амерыкі, Аўстраліі і Азіі... Яе брэнд супрацоўнічаў з ЮНЭЙДС у праекце супраць дыскрымінацыі, працаваў у рамках прома-тура.  Не выпадкова сёння, 8 сакавіка, яна госць нашай пастаяннай рубрыкі  "Справа маладых". Знаёмцеся  і яе TIKOTA UNIQUE.

Яе першыя швы ў дызайнерскім радку пачаліся з перашывання  маміных  рэчаў, а прыкладам пачуцця стылю стала настаўніца рускай мовы ў вясковай школе. У дзяцінстве Кацярына разам з сям'ёй пераехала з Краснаярскага краю. Па бацькоўскіх слядах, пайшла  ў экасферу, атрымала дыплом географа-біёлага. Паралельна працы па спецыялізацыі, шыла для сябе, сваіх блізкіх і сябровак. Захапляючыся яшчэ і фатаграфіяй, Каця часта працавала з дызайнерамі мадэллю, што і падштурхнула яе на стварэнне ўласнага праекта. Любімая справа перарасла ў паўнавартасны экафрэндлі-праект, даючы другі шанец  рэчам, якія ўжо пажылі.

90 % бавоўны, цытаты, якія крычаць,  базавыя колеры на кожны дзень. Майкі, якія размаўляюць “на мове”,  узніклі  пасля  Тыдня моды ва Украіне. Першыя прынты  "Я тру, ты трэш", "Лёс склаўся так", "Каханне не атрута" і "Ці ты котка" Каця ўвасобіла на тканіну два гады назад, але прыдумала, свайго роду, лозунгі, значна раней. Зараз гэта самая даступная і скупляемая  серыя.

Праект "на мове" не лімітаваны па колькасці дызайнаў і часу існавання. З кожным годам адзенне  з цытатамі Кацярыны на нашай нацыянальнай мове карыстаецца толькі вялікім попытам. Да таго ж майкі, світшоты і сукенкі папаўняюцца новымі прынтамі. Так,  напрыклад, да жаночага дня 8 Сакавіка  Кацярына  распрацавала  тэматычныя эскізы. У найбліжэйшы час калекцыя папоўніцца яшчэ 4 прынтамі.

TIKOTA - першая і пакуль адзіная, хто пачаткаў ствараць адзенне  для людзей з інваліднасцю. Дэбютны паказ інклюзіўнай калекцыі адбыўся ў маі 2017 года  ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. 14 мадэляў, большасць з якіх ніколі раней не былі на подыуме, - гэта нашы знакамітыя калясачнікі, яны ацанілі практычнасць і выгаду  лініі.  TIKOTA  Інклюзіў - гэта не высокая мода, а сацыяльны праект. Кожная рэч ствараецца па індывідуальных мерках, зыходзячы з праблем, з якімі сутыкаецца заказчык. У перспектыве калабарацыя ў стварэнні мабільнага дадатку  і гадзінніка. 

Яшчэ адзін сацыяльны кірунак - "TIKOTA  МАМА" Каця стварыла,  калі была ў палажэнні. Чакаючы малога,  яна сутыкнулася  з адсутнасцю на рынку практычнага  і прыгожага адзення  для цяжарных і жанчын, якія кормяць. Праект вынасіла хутчэй, чым дзіця, за тры месяцы. Больш за 200 метраў тканіны, узоры-развівалкі для дзетак, вышываныя ўручную Кацяй і практычныя схованачкі для мам у кожнай мадэлі. 

TIKOTA  - гэта невялікая каманда. Генератар ідэй Каця і некалькі яе блізкіх людзей, якія дапамагаюць у рэалізацыі ад задумкі да рэчы. Прыхільнікі яе прац раскіданыя па ўсім свеце: ад Амерыкі, праз Еўропу і Аўстралію да Азіі.