Дэлегацыя В'етнама ў гэтыя дні знаходзіцца з візітам у Беларусі

26 июля 2016

Прадстаўнікі ваеннай тэлерадыёслужбы прыехалі ў Мінск для абмену вопытам. Напярэдадні ваенныя журналісты наведалі найбуйнейшы медыяхолдынг краіны і тэлекампанію "Ваен-ТБ". Бакі звязвае шматгадовае супрацоўніцтва. Гэты прэс-тур дазволіць умацаваць кантакты ў сферы тэлебачання і радыёвяшчання Мінска і Ханоя.

Нгуен Хоай Нам, начальнік цэнтра тэлевізійнай і радыёвяшчальнай службы В'етнама:

"Нам вельмі цікава тэлебачанне Беларусі. І нам ёсць чаму ў вас павучыцца. Тры гады назад у В'етнаме з'явілася ваеннае тэлебачанне. Мы гатовыя абменьвацца вопытам і кантэнтам з вамі. У вас дабразычлівыя людзі, а краіна мірная і спакойная. Мы заўсёды будзем памятаць, як беларусы дапамаглі нам у ваенныя гады".

Сёння дэлегацыя пабывае ў 120-ай асобнай механізаванай брыгадзе ва Уруччы, дзе гасцям пакажуць элементы тактычнай стральбы, асновы спецпадрыхтоўкі і тэхнікі мотастралкоў. Таксама ў рамках візіту плануецца наведванне 150-ай авіябазы ў Мачулішчах.