Дэлегацыя Растоўскай вобласці Расіі ўшанавала памяць тых, хто загінуў у Вялікай Айчыннай вайне

11 мая 2017

Сёння дэлегацыя Растоўскай вобласці Расіі ўшанавала памяць тых, хто загінуў у Вялікай Айчыннай вайне. Госці ўсклалі вянкі і кветкі да манумента на плошчы Перамогі.

Візіт дэлегацыі Растоўскай вобласці двухдзённы. Сёння запланаваны перамовы ва ўрадзе, на МТЗ і РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі.