Дэлегацыя расійскіх журналістаў наведала прадпрыемствы Жодзіна

1 ноября 2017

Сёння дэлегацыя расійскіх журналістаў наведала прадпрыемствы Жодзіна: БелАЗ і хлебазавод. Госці ўбачылі, як выпякаюць пшанічны хлеб, робяць шакаладныя эклеры і мядовыя тарты. Смак беларускіх вырабаў ужо знаёмы журналістам Бранскай вобласці. Менавіта ў гэты рэгіён, а таксама ў Смаленскі і Белагародскі, экспартуюць свежую выпечку з Жодзіна.

А на БелАЗе - пасля экскурсіі па музею мініяцюр - журналісты ўпершыню падняліся ў самазвал, які важыць 450 тон. Затым для гасцей правялі паказальнае выступленне.

Нагадаем, у гэтыя дні тры дзясяткі журналістаў з пятнаццаці рэгіёнаў Расіі наведваюць Мінскую вобласць. Сёння ўвечары ў Смалявічах адбудзецца сустрэча з губернатарам.