Дэлегацыя расійскіх журналістаў наведала прадпрыемствы Жодзіна

1 ноября 2017

Сёння дэлегацыя расійскіх журналістаў наведала прадпрыемствы Жодзіна - БелАЗ і хлебазавод. Госці ўбачылі, як пякуць пшанічны хлеб, шакаладныя эклеры і мядовыя тарты. Смак беларускіх вырабаў ужо знаёмы журналістам Бранскай вобласці. Менавіта ў гэты рэгіён, а таксама ў Смаленскі, Арлоўскі і Тульскі экспартуюць свежую выпечку з Жодзіна.

А на БелАЗЕ пасля экскурсіі па музеі мініяцюр журналісты ўпершыню ацанілі магутнасць самазвала, грузападымальнасць якога 450 тон. Затым гасцям прапанавалі паказальнае выступленне.

Напярэдадні расійскія СМІ наведалі Слуцк і пазнаёміліся з вытворчасцю легендарных паясоў - брэнда нашай краіны. Таксама па просьбах журналістаў у праграму ўключылі візіт на Слуцкі сыраробны камбінат.

Нагадаем, гэтымі днямі тры дзясяткі журналістаў з 15 рэгіёнаў Расіі наведваюць Мінскую вобласць. І зараз у Смалявічах завяршылася сустрэча з губернатарам.