Дэлегацыя Ірана наведала галоўны медыяхолдынг Беларусі

29 марта 2013
На сустрэчы са Старшынёй Белтэлерадыёкампаніі Генадзем Давыдзькам госці, сярод якіх былі шэсць прадстаўнікоў іранскіх СМІ, дамовіліся наконт абмену навінамі, аналітычнымі праграмамі, дакументальнымі і мастацкімі фільмамі. Іранцы запрасілі беларусаў наведаць сваю краіну і нават прапанавалі зняць серыю фільмаў пра Іран. Такое ж запрашэнне было перададзена і замежным гасцям.