Рабіць стаўку на практыку і завабліваць кадры добрым заробкам. Грунтоўная размова пра медыцыну

13 декабря 2019

Развіццё медыцынскай сферы  Прэзідэнт абмеркаваў са студэнтамі і выкладчыкамі медыцынскіх ВНУ

Найважнейшыя пытанні развіцця медыцыны - такія, як недахоп урачоў вузкіх спецыяльнасцяў і адток кадраў, развіццё сеткі міжрэгіянальных медцэнтраў і актыўнае выкарыстанне тэлемедыцыны - абмеркавалі сёння  на сустрэчы Кіраўніка дзяржавы са студэнтамі і выкладчыкамі медыцынскіх ВНУ.
Размова  адбылася грунтоўнай, і Прэзідэнт адказаў на дзясяткі пытанняў. Прычым задаць іх маглі не толькі з Мінска, але і з Гродна, Віцебска і Гомеля. Прамая трансляцыя са сталіцы вялася прама ў рэгіянальныя аўдыторыі. У якім напрамку павінны развівацца рэспубліканскія НПЦ? Што павінны ўмець урачы агульнай практыкі? І за якімі медыкамі будучыня? Падчас размовы Аляксандр Лукашэнка не раз звярнуў увагу на ўзровень падрыхтоўкі медыцынскіх спецыялістаў, на ўмацаванне матэрыяльнай базы ў ВНУ, на стаўку на практыку, а не на тэорыю. Запатрабаваў скараціць тэрміны навучання і з другога курса акунуць студэнтаў у прафесію.

Прэзідэнт адмовіўся ад перапынку на абед, хаця  к 13:00 размова доўжылася ўжо больш чым  дзве гадзіны

Студэнты ахвотна прынялі прапанову прадоўжыць  гутарку, і яна выйшла далёка за рамкі адной толькі медыцыны. Пыталіся пра святы, пра падарункі для Прэзідэнта і пра яго ўдзел у выбары прафесіі для сваіх дзяцей. Аляксандр Лукашэнка адказваў з гумарам. Аднак  многія  зададзеныя пытанні датычыліся вельмі сур'ёзных тэм. Напрыклад, экалогіі, рэгістрацыі  іншаземцаў, укаранення страхавой медыцыны і новай сістэмы аплаты працы. Многія зададзеныя пытанні закраналі вострыя сацыяльныя праблемы, якія так ці інакш датычацца здароўя нацыі. Напрыклад, аб наркотыках і рабоце  па блакіроўцы  сайтаў з крымінальным кантэнтам. Прэзідэнт пракаменціраваў рашэнне памілаваць асобных асуджаных, якія ўчынілі злачынства ўпершыню. Нагадаем, у Беларусі распрацаваны комплекс мер, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці барацьбы з нарказлачыннасцю, і адзін з пунктаў датычыцца менавіта прапаноў аб памілаванні. 
Сярод вострых праблем сістэмы аховы здароўя некалькі разоў падчас сустрэчы прагучала кадравае пытанне і недахоп вузкаспецыялізаваных урачоў у невялікіх раёнах. Пра гэта гаварылі і ў зале, і яшчэ да пачатку мерапрыемства. Пазіцыя беларускага лідара: трэба завабліваць  кадры і спецыялістаў высокага ўзроўню жыллём і добрым заробкам.
 

Студэнтка падарыла Прэзідэнту сваю карціну 

Такія сустрэчы, дзе ўдзельнічаюць і выкладчыкі, і студэнты, сталі традыцыяй сучаснай Беларусі. Яны закранаюць розныя ВНУ і сферы  не толькі адукацыі, але і эканомікі і ў цэлым  нашага жыцця. Сённяшняй размовай (а яна доўжылася без малога тры гадзіны) усе засталіся задаволены. На памяць аб сустрэчы Прэзідэнту падарылі карціну студэнткі педыятрычнага аддзялення Юліі Галубчык. Дзяўчына - зямлячка беларускага лідара. 
Падрабязнасці сустрэчы Прэзідэнта са студэнтамі-медыкамі ў нашых наступных выпусках.