Дэкрэт Прэзідэнта № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" адбіўся на зніжэнні беспрацоўя

10 февраля 2017

Сёння такую думку журналістам выказаў першы намеснік міністра працы і сацабароны Андрэй Лабовіч на выніковай калегіі ведамства. Згодна са статыстыкай, на пачатак года толькі 0,8 % беларусаў афіцыйна не працавалі, яшчэ ў красавіку 2016 гэты паказчык складаў 1,2 %. Таксама, паводле звестак міністэрства, летась намінальныя памеры ўсіх відаў прыбыткаў беларусаў павялічваліся.

І сёння стала вядома, што ў Беларусі можа з'явіцца страхоўка ад беспрацоўя. Яна зможа дапамагчы, напрыклад, у тых выпадках, калі работадаўца не выплаціў зарплату з-за ўласнага банкруцтва. Прапанова ўжо накіравана ва ўрад.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя