Дэкларацыю па спыненні эпідэміі СНІДу падпісаў мэр Мінска

22 ноября 2018

Дэкларацыю па спыненні эпідэміі СНІДу падпісаў сёння мэр Мінска Андрэй Шорац. Такім чынам беларуская сталіца стала чарговым буйным горадам Еўропы, які падтрымаў Парыжскую дэкларацыю. У мерапрыемстве прынялі ўдзел міністры аховы здароўя, прадстаўнікі міжнародных арганізацый, эксперты фармацэўтычных кампаній з дванаццаці краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Беларуская сталіца бярэ абавязак па дасягненні так званых мэт "дзевяноста".

Хутка Мінск далучыцца і да праекта "Здаровыя гарады". Працэдура будзе паскоранай, каб паспець да II Еўрапейскіх гульняў. Гэта крок да кожнага жыхара горада і яго разумення асабістай адказнасці за сваё здароўе.

Дарэчы, рашэнне аб правядзенне канферэнцыі ў Мінску было прынята невыпадкова. Наша краіна дасягнула "Мэт тысячагоддзя". Скараціўся ўзровень дзіцячай смяротнасці, палепшыліся ўмовы аховы мацярынства, значныя поспехі ў прафілактыцы ВІЧ-інфекцый. Паводле ацэнак міжнародных экспертаў, Беларусь займае адно з вядучых месцаў у свеце па даступнасці насельніцтву медыцынскіх паслуг.