Дэфіцыту на елкі напярэдадні навагодніх святаў не будзе

6 декабря 2013

Хаця штучныя дрэвы зараз у трэндзе і попыт на жывыя елкі штогод памяншаецца, усё ж аматараў сапраўдных зялёных прыгажунь нямала. Больш за 30 тысяч жывых елак завязуць у Мінск. Цана на дрэва вагаецца ад 44 да 250 тысяч рублёў. Масавы продаж дрэў на елачных кірмашах пачнецца напярэдадні Раства. Купіць вечназялёныя дрэвы можна будзе і ў лясніцтвах за ніжэйшую ў параўнанні з рыначнай цану. А вось за самастойнае высяканне пагражае штраф да шасці з паловай мільёнаў рублёў.