Дзеды Марозы і Снягуркі вымавілі навагодняе заклінанне ў Віцебску

22 декабря 2017

Сотні Дзедаў Марозаў і Снягурак вымавілі навагодняе заклінанне "Ёлачка, гары" ў Віцебску. Запаліць святочныя агні зімовым чараўнікам дапамаглі гараджане. На плошчы Перамогі сабраліся ўсе, хто верыць у казку і навагоднія цуды. Вышыня галоўнай ёлкі паўночнага рэгіёна - больш за 30 метраў. Яе ўбор складаецца з 5 дзясяткаў святлодыёдных сняжынак, амаль 130 рознакаляровых шароў і больш за кіламетр гірляндаў.

Зімовыя чараўнікі наладзілі сапраўдны карнавал. У святочным шэсці прынялі ўдзел больш за тысячу казачных персанажаў - Сняжынкі, Завірухі, Снегавікі. Разам з імі па цэнтральнай вуліцы Віцебска прайшлі сабакі самых розных парод. Зрабіць фатаграфію на памяць з сімвалам надыходзячага года змаглі ўсе ахвотнікі.