Дзеда Мароза online паглядзелі больш як 30 тысяч чалавек

29 декабря 2018

Паміж тым, якія ж цуды без галоўнага навагодняга чараўніка? Беларускі Дзед Мароз працягвае шэсце па свеце ў рэжыме online. Больш як 30 тысяч чалавек ужо паглядзелі прамую трансляцыю з Белавежскай пушчы. Новы праект Агенцтва тэленавін глядзяць у Расіі, Літве, Украіне, Польшчы, Германіі, Ізраілі, Грузіі, Малдове і ЗША.

Дзед Мароз online галоўны медыяхолдынг краіны запусціў 17 снежня. Для гэтага ў Белавежскай пушчы ўсталявалі камеры відэаназірання, якія працуюць штодня з 11:00 да 18:00. Назіраць за беларускай навагодняй казкай можна з любога месца свету. Інтэрнэт-трансляцыя з рэзідэнцыі Дзеда Мароза прадоўжыцца да 14 студзеня.