Дзед Мароз з Матуляй Зімой на час пакінулі сваю рэзідэнцыю ў Белавежскай пушчы

26 декабря 2015

Яны чакалі, пісалі лісты, і галоўны беларускі чараўнік да іх прыехаў. Дзед Мароз разам з Матуляй Зімой на час пакінулі сваю рэзідэнцыю ў Белавежскай пушчы, каб сустрэцца з выхаванцамі Журавіцкага дома-інтэрната. Госці прывезлі салодкія падарункі, планшэты, а яшчэ чарнічнае варэнне і мёд. А выхаванцы дома-інтэрната падрыхтавалі канцэрт.

Пасля канцэрта дзеці яшчэ доўга не адпускалі гасцей. Правялі навагоднюю фотасесію. І ўзялі абяцанне ў галоўнага беларускага чараўніка пабываць тут яшчэ не раз.