Дзед Мароз пашырае свае ўладанні

15 декабря 2016

Сёння навагоднюю сядзібу казачнага персанажа адкрылі  на Аўгустоўскім канале. Тут пасяліліся таксама лясун, вучоны кот, Баба-яга і Ямеля на печы. Асобныя дамы зрабілі для вавёрак, мядзведзяў і снегавіка-экскурсавода. На маршруце адкрыта і зімовая сувенірная крама. Як адзначылі першыя госці, а паглядзець на сядзібу прыехалі не толькі дзеці, але і дэлегацыя турыстычных менеджараў, Аўгустоўская рэзідэнцыя ў зімовы перыяд можа стаць прывабнай  не толькі для беларускіх груп, але і замежных экскурсій.

Яўгенія Гулько, дырэктар турыстычнай кампаніі: "У нас вельмі шмат партнёраў, асабліва польскіх партнёраў, літоўскіх партнёраў, таму што мы з імі супрацоўнічаем, бо гэта нашы самыя блізкія суседзі. Таму непасрэдна аб усіх навінках мы адразу ж высылаем ім напрамую. Тут ужо іх зацікаўленасць выяўляецца, і, вядома, сюды дзеці прыедуць".

Сядзіба ля шлюза Дамброўка на Аўгустоўскім канале  будзе працаваць усе навагоднія і калядныя святы  да 15 студзеня. Для гасцей ужо гатовая забаўная праграма, а таксама  падарункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі.