Дожди с мокрым снегом и ночные заморозки Дажджы з мокрым снегам і начныя замаразкі

12 февраля 2016

Дажджы з мокрым снегам і начныя замаразкі - надвор'е ў надыходзячыя выхадныя будзе не зусім рамантычным. Заўтра і ў нядзелю, у Дзень усіх закаханых, вятры з паўднёва-заходняй Еўропы прынясуць невялікія ападкі. Тэмпература ўначы да мінус 2 градусаў. Раніцай магчымы галалёд. Днём слупкі тэрмометраў не пакажуць вышэй чым 4 градусы цяпла. Такая ж карціна захаваецца і ў першай палове наступнага тыдня.

Але негледзячы на пахаладанне тэмпература паветра будзе значна вышэйшай за звычайную для лютага. Такое надвор'е больш характэрнае для пачатку красавіка.