Дайверы і валанцёры чысцяць возера Нарач

2 июня 2018

У Міжнародны дзень ачысткі вадаёмаў па ўсёй краіне прайшлі экалагічныя акцыі. На Нарачы працавалі прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Беларусі, прафесійныя дайверы і валанцёры. Па смецце, што на дне вадаёмаў, з аквалангамі апускаліся вадалазы. А каманда сухапутнай падтрымкі - больш як 30 дзяцей і дарослых - чысціла берагавую лінію працягласцю прыблізна 40 кіламетраў. За дзень валанцёры сабралі каля 6 кубаметраў смецця, яго ўдалося змясціць у прычэп трактара.

Заўтра дайверы працягнуць сваю працу. Удзельнікі акцыі, а гэта больш за 70 чалавек, раней на беразе разбілі турыстычны лагер, каб папрацаваць на азёрах усе выхадныя.