Узаемаадносіны паміж рэгіёнамі Беларусі і Турцыі пашыраюцца новымі інвестпраектамі. Чатыры паласы, два падземныя пераходы - да кульмінацыі набліжаецца будаўніцтва дарожнай развязкі пад Магілёвам. Абноўлены дзіцячы сад прыняў юных жыхароў у аграгарадку Усход. Шмат падзей адзначаны на ўсходзе краіны.
Падрабязнасці ў дайджэсце. Звыш 70 мільёнаў долараў у якасці інвестыцый укладзены ў эканоміку Магілёўскай вобласці бізнесменамі Турцыі, якія зацікаўлены ў пашырэнні эканамічных адносін. На тыдні прадстаўнікі кампаній, што спецыялізуюцца на гасцінічным бізнесе, будаўніцтве, вытворчасці мэблі і аўтасэрвісе, пазнаёміліся з патэнцыялам СЭЗ “Магілёў”, наведалі яе пляцоўкі і правялі перамовы. Вынікам форуму стала падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве, а таксама некалькіх інвестпраектаў па выпуску вырабаў з каучуку і сродкаў гігіены для дзяцей.
Буйны будаўнічы праект набліжаецца да кульмінацыі. Рэканструкцыя участка трасы Магілёў – Чэрыкаў - Касцюковічы працягласцю 5,5 кіламетра - вымушаная мера, звязаная з павелічэннем патоку машын у гэтым паўднёва-ўсходнім напрамку да 13 тысяч за суткі. З’явяцца чатыры паласы для руху і два падземныя пераходы. А галоўнае - развязка. Па-новаму перакладаюць лініі электраперадачы і газаправод. А вось пакрыццё будзе не асфальтавым, а цэментна-бетонным. Агульны кошт праекта - 63 мільёны рублёў. Адкрыццё ўчастка запланавана на верасень.
Цёплая падлога, свая пральня і сучасная кухня - умовы, якія не саступаюць гарадскім. Падарунак атрымалі жыхары аграгарадка Усход Магілёўскага раёна - абноўлены дзіцячы сад. За год збудаванне павялічылася на адно памяшканне, што дазволіла значна павялічыць месцы ў дашкольнай установе. Цяпер іх 105. Больш стане педагогаў і тэхперсаналу - на 10 новых рабочых месцаў.
Дайджэст падзей Магілёўскай вобласці
22 февраля 2020