Дайджэст падзей Магілёва

31 августа 2019

Прафсаюзы Беларусі далучыліся да маштабнай акцыі па падрыхтоўцы школьнікаў да пачатку новага навучальнага года. Адразу чатыры новыя машыны, распрацаваныя беларускімі навукоўцамі для ўборкі лёну, прэзентавалі ў Шклоўскім раёне. І  дабрачынная акцыя па аднаўленні святынь і крыніц Беларусі аб’яднала ў Магілёве зацікаўленую моладзь. Усе падрабязнасці ў дайджэсце падзей з усходу краіны.

Звыш 320 тысяч рублёў сёлета выдаткавалі прафсаюзы Магілёўскай вобласці на падрыхтоўку школьнікаў да новага навучальнага года. Каб яго пачатак запомніўся як яскравае свята, падарункі (а гэта рукзакі і канцылярскія прылады – алоўкі, сшыткі, дзіцячыя кнігі) ўручаны прадстаўнікамі самай вялікай арганізацыі Беларусі выхаванцам дзіцячага прытулку ў Магілёве. Сёння тут пражываюць 22 хлопчыкі і дзяўчынкі, якія засталіся без догляду бацькоў. Больш  за палову - школьнікі. Але ўсе яны цяпер падрыхтаваны да Дня ведаў. У тым ліку і адзіны першакласнік  Макар Пастаялкін. 

Фінальны акорд моладзевай рэспубліканскай дабрачыннай акцыі па аднаўленні святынь і крыніц Беларусі прагучаў у Магілёве. Актывісты БРСМ займаліся добраўпарадкаваннем культавых збудаванняў у Падніколлі, а таксама у Буйнічах - побач з новым храмам. Навялі глянец - пазбавілі іх ад будаўнічага смецця, пафарбавалі лаўкі для турыстаў і вернікаў. З красавіка па верасень (менавіта столькі працягвалася сёлета акцыя) ўдалося аднавіць шмат аб’ектаў па усёй вобласці.

Першы айчынны комплекс па ўборцы лёну прэзентавалі беларускія  навукоўцы. Гэта чатыры машыны, якія забяспечваюць увесь працэс – ад скошвання, варушэння да прэсавання ў рулоны для далейшай транспарціроўкі на перапрацоўку. Іх кошт у некалькі  разоў таннейшы за замежныя аналагі. Па падліках спецыялістаў, калі патрэбы краіны забяспечыць нашай тэхнікай, яна  сэканоміць звыш 34 мільёнаў долараў. Ацаніць машыны ў справе аграрыі змаглі на палях Шклоўскага льнозавода. 

У вытворчасці новых машын былі задзейнічаны каля дзесяці прадпрыемстваў Беларусі, у тым ліку “Бабруйскагра” і “Гомсельмаш”.