Дайджэст падзей з Магілёва

14 июля 2018

Усходні рэгіён Беларусі пашырае ўзаемаадносіны са Швейцарыяй і Японіяй. Магілёўскія бізнес-вумэн стварылі сваю суполку. А яшчэ – унікальная лесвіца-вышыванка для сэлфі ўпрыгожвае цяпер абласны цэнтр. Больш падрабязна - у дайджэсце падзей з Магілёва.

Расказвае Андрэй Ястрабаў.

Амаль два мільёны доллараў – менавіта столькі склаў знешнегандлёвы тавараабарот Магілёўскай вобласці і Швейцарыі. Да таго ж сёлета экспарт павялічыўся больш чым у чатыры разы. Сярод таварных пазіцый - лесаматэрыялы, драўляная тара. Закупляем хімікаты і фармацэўтычную прадукцыю. Клод Альтэрмат - кіраўнік аддзялення Пасольства Швейцарыйскай Канфедэрацыі у Мінску - лічыць, што накірункаў для супрацоўніцтва павінна быць больш. І асабіста запрасіў рэгіянальных бізнэсменаў для ўдзелу ў Дзелавым савеце, які ўпершыню пройдзе ў Швейцарыі.

Клод Альтэрмат, кіраўнік аддзялення Пасольства Швейцарскай Канфедэрацыі ў г. Мінску:

Падчас Беларуска-Швейцарскага дзелавога савета збяруцца прадстаўнікі кампаній, якія разглядаюць Беларусь, як патэнцыяльную краіну для ўкладання інвестыцый. У беларускіх бізнесменаў з’явіцца ўнікальная магчымасць расказаць пра асаблівасці развіцця сваіх рэгіёнаў, льготныя прэферэнцыі. Я разлічваю на плённы вынік сустрэчы ў Швейцарыі.

Тым часам на тэрыторыі Свабоднай эканамічнай зоны разглядаюць магчымасць стварэння Беларуска-Японскага прамысловага кластара. Гэта вынік Х Міжнарожнага інвест-форуму, які сёлета прайшоў у Магілёве. Пляцоўка на ўскрайку Магілёва ўжо гатова прыняць інвестараў з Краіны ўзыходзячага сонца. Камфортныя льготныя ўмовы для вядзення бізнесу гарантаваны статусам СЭЗ.

Магілёўскія бізнес-вумэн аб’ядналіся ў суполку. За аснову ўзялі мадэль грамадскай арганізацыі, якая амаль год існуе ў горадзе-пабраціме Туле. Акрамя абмену вопытам з калегамі, жанчыны плануюць падтрымліваць зацікаўленасць жыхароў абласнога цэнтра да здаровага ладу жыцця. Кожны тыдзень прадпрымальніцы будуць запрашаць на бізнес-ланчы вядомых спікераў.

У Магілёве з’явілася незвычайная лесвіца, якую ўпрыгожылі ўзоры, нібыта на вышыванцы. У 21 стагоддзі яны зноў набылі папулярнаць. Належыць ідэя студэнтам, якія прайшлі курсы ў цэнтры гарадскіх ініцыятыў. Так у абласнога цэнтра з’явілася яшчэ адно ўнікальнае месца для сэлфі.

Парк у Падніколлі, увогуле, абяцае стаць самым прыгожым месцам адпачынку ў Магілёве. Амаль 9 гектараў добраупрадкаванай тэрыторыі на ўзбярэжжы Дняпра – тут і шлюбная зона, і пляцоўка для заняткаў спортам на вольным паветры. Хутка з’явяцца веладарожкі. І завершыцца будаўніцтва самай вялікай лесвіцы горада.