Дайджэст навін Гродненскага рэгіёна

20 января 2018

Унікальная аперацыя без скальпеля праведзена ў абласной бальніцы Гродна - жанчыну выратавалі ад хваробы, якая амаль 7 гадоў турбавала пацыентку. 5 метраў пад вадой і пад ільдом. Экстрэмальныя вучэнні на Гродзенскім возеры. І яшчэ дзве зімовыя тэмы дайджэста падзей з Гродзенскага рэгіёна. Больш за тры сотні каткоў залілі ў вобласці - прыхільнікі снежных забаў ужо выйшлі на лёд. А валанцёры пад песні і карагоды сабралі калядныя падарункі дзецям.

Расказвае Дзмітрый Смірноў.

Без скальпеля і нават без разрэзаў. Урачы Гродзенскай абласной бальніцы ўсяго за дзве с паловай гадзіны правялі складаную аперацыю па выдаленні наватвора з кішэчніка пацыенткі. Жыхарка Гродзенскай вобласці пакутавала ад хваробы амаль 7 гадоў. Што асабліва важна - у адрозненні ад паласной аперацыі, пасля эндаскапічнага умяшальніцтва пацыент аднаўляецца ў разы хутчэй і ужо на наступны дзень можа пайсці дадому.

Пад вадой і на льдзінах. Гродзенскія вадалазы-выратвальнікі праводзяць экстрэмальныя вучэнні. Выкарыстоўваючы спецыяльныя інструменты і прылады, прафесіяналы трэніруюць тэхніку выратавання у зімовых умовах. Дарэчы, гэтыя трэніроўкі ўжо апраўдалі сябе. У студзені супрацоўнікі Гродзенскага АСВОДу выратавалі 29-гадовага мужчыну, які праваліўся пад лёд.

Канькі, санкі, цюбінг, лыжы і хакей. Гродзенскія аматары актыўнага ладу жыцця нарэшце поўнасцю перайшлі на зімовы рэжым. Пасля паніжэння тэмпературы і доўгачаканага снегу ў рэгіёне пачалі заліваць адкрытыя каткі і пракладаць лыжныя трасы. Усяго ў Гродзенскай вобласці зальюць больш за 300 каткоў - лядовыя пляцоўкі з’явяцца каля кожнай школы. Таксама ўжо працуюць і пункты арэнды зімовага рыштунку.

Каляда працягвае гучна спяваць і вадзіць карагоды па Гродзенскай вобласці. Каляды доўжацца 12 дзён, і ўвесь гэты час можна калядаваць. Насельнікі і ігумення Свята-Раство-Багародзічнага жаночага манастыра рупліва захоўваюць гэту традыцыю і, як і стагодзі таму, ходзяць у госці і нясуць добрую вестку аб Нараджэнні Хрыста. Ужо 18 год валачобнікі, апранутыя па ўсіх канонах, прыносяць Віфлеемскую зорку і на прамысловыя прадпрыемствы, і ў дзяржўстановы.

Дарэчы, ўсе “накалядаваныя” падарункі пазней перадаюцца ў бальніцы і дзіцячыя дамы.