Дар'я Домрачава: II Еўрапейскія гульні - падзея, якае пранізвае душу, пакідаючы след назаўжды

1 июля 2019

II Еўрапейскія гульні - падзея, якае пранізвае душу, пакідаючы след назаўжды. Такое прызнанне зрабіла чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар'я Домрачава. Напярэдадні яна стала госцяй нашай выязной студыі на стадыёне "Дынама". Кампанію ёй склаў не менш легендарны спартсмен - васьміразовы алімпійскі чэмпіён Уле-Эйнар Б’ёрндален. Высока ацэньваючы арганізацыю галоўнага спартыўнага форума кантынента, ён параўнаў яго з Алімпіядай.