Дары вешчуноў пакінулі Беларусь

24 января 2014

Рэліквія пакінула Беларусь. Праз некалькі гадзін каўчэг з золатам, ладанам і смірнай убачаць жыхары ўкраінскай сталіцы. А 30 студзеня святыні вернуцца ў Афонскі манастыр Святога Паўла - месца свайго шматвяковага жыхарства.
За тыдзень знаходжання рэліквіі ў мінскім Доме міласэрнасці яе ўбачыла рэкордная колькасць людзей - больш за паўмільёна. Гэта нават больш, чым у Маскве. Людзі прыязджалі ў Мінск не толькі з усёй Беларусі, але і з Польшчы і Літвы.