Даныя Міністэрства аховы здароўя на 21 студзеня

21 января 2021

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, за суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1 804 пацыенты з COVID-19, выпісаны 2 378 пацыентаў. Усяго з пачатку пандэміі зарэгістраваны 232 298 чалавек з дадатным тэстам на каранавірус. Выздаравелі 216 744 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны COVID. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1 619 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй. За мінулыя суткі выканана 16 594 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 4 311 968 тэстаў.