Данііл Мышкавец прадставіць Беларусь на конкурсе выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2021"

20 марта 2021

Фінал нацыянальнага адбору на дзіцячы і дарослы міжнародныя конкурсы правялі ў сёлетняй культурнай сталіцы краіны. Вакальнае спаборніцтва ў барысаўскім Палацы культуры пачалося яшчэ апоўдні. І ўвесь дзень не за кулісамі, а прама з месца журы за выступленнямі сачыла наш карэспандэнт Лідзія Заблоцкая.

Даведаемся, наколькі моцным стаў фінальны адбор, і галоўнае - хто атрымаў пуцёўку ў фестывальны Віцебск.

Фінал нацадбору на "Славянскі базар у Віцебску"

Нацыянальны адбор на "Славянскі базар" без плётак аб тым, што ўсё куплена. Журы выстаўляе ацэнкі адкрыта і без абмеркаванняў у зачыненых кабінетах. Пасля чарговага этапу, калі дзесяць удзельнікаў праспявалі, кожны член журы выстаўляе свой бал з дапамогай пульта. Ацэнка адразу трапляе ў табліцу на экран. Сістэма такая ж, як і на конкурсе ў Летнім амфітэатры.

Умовы для фіналістаў практычна аналагічныя самому "Славянскаму базару". Спяваюць у прамым эфіры - трансляцыю забяспечыў канал "Беларусь 3". За хваляваннем удзельнікаў сочаць тысячы гледачоў.

Лакацыю выбралі невыпадкова. Сцэна Палаца культуры ў Барысаве. У горада сёлета статус культурнай сталіцы. Спаборнічаць апоўдні пачалі дзеці.

Роўна палова ўдзельнікаў з Мінска. Змагаліся за званне прадстаўніка Беларусі на міжнародным конкурсе і вакалісты з Магілёва, Брэста, Гомельскай і Мінскай абласцей. Іх чысціню інтанацыі, свежае гучанне песень на мове і, бадай, галоўнае - эмоцыю ацэньвалі прафесіяналы на чале з салісткай Вялікага тэатра Беларусі Анастасіяй Масквіной.

Канстанцін Мазуркевич прадставіць Беларусь на дзіцячым конкурсе "Віцебск-2021"

Хто ж прадставіць Беларусь на дзіцячым "Славянскім базары ў Віцебску"? Канстанцін Мазуркевіч - пераможца рэспубліканскага нацыянальнага адбору. Вакаліст з Мінска, яму 13 гадоў. Яго імя - абсалютнае адкрыццё для конкурсаў. Без вялікага партфоліа і піяру такі паспяховы дэбют. Першая конкурсная песня - "Падзяка сэрца" - атрымала максімальную колькасць балаў на конкурсе - 90. І адразу вывела ўдзельніка на першае месца ў табліцы.

Фінал нацадбору на "Славянскі базар у Віцебску"

Другое месца з разрывам у 9 балаў у прадстаўніцы Брэста Соф’і Рустамавай, у топ-3 увайшла магіляўчанка Анастасія Дзмітрачкова.

На перадышку літаральна дзве гадзіны. Састаў журы абнавілі на дэсант заслужаных артыстаў. Жанет, Ланская, Алешка. Вырашальны голас пры спрэчнай сітуацыі ў рэктара Акадэміі музыкі Кацярыны Дулавай.

Данііл Мышкавец прадставіць Беларусь на конкурсе выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2021"

Славянскія і сусветныя хіты выканалі вакалісты з Мінска, Жодзіна, Магілёва, Гродзенскага, Віцебскага і Брэсцкага рэгіёнаў. Удзельнікам ад 18 да 28 гадоў, у кожнага дыплом аб музычнай адукацыі і дзясяткі удзелаў ў конкурсах. І галоўная пуцёўка ў Віцебск - у Данііла Мышкаўца.

"Славянскі базар у Віцебску"

Хто будзе канкурыраваць з нашымі прадстаўнікамі, яшчэ не вызначана. Кожная краіна правядзе анлайн-адбор. Спіс удзельнікаў аб'явяць на працягу двух месяцаў. Беларускі адбор - адзіны ў фармаце канцэрта. Таму менавіта Барысаў сёння афіцыйна перадаў фестывальную эстафету Віцебску.