Дадзены старт першаму Адкрытаму чэмпіянату Беларусі па паветраплаванні

12 сентября 2014
Пачынаем ужо сёння віншаваць Мінск з вышыні птушынага палёту. Дадзены старт першаму Адкрытаму чэмпіянату Беларусі па паветраплаванні. Тры дні і больш за 20 каманд з усяго свету. Гэта карцінка з шоу паветраных шароў. Відовішча незабыўнае, нядрэнны новы фармат свята. Усе выхадныя паветраныя ціхаходы будуць лунаць над сталіцай. А жамчужынай чэмпіянату будзе незабыўнае начное свячэнне.