Даніну памяці абаронцам Радзімы аддалі на Алеі воінскай славы ў Мар'інай Горцы

23 февраля 2021
За мір і бяспеку роднай краіны. Беларусь сёння адзначае Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл. Святочныя мітынгі  за мір і бяспеку роднай краіны  праходзяць у розных гарадах. Даніну памяці абаронцам Радзімы аддалі і на Алеі воінскай славы ў Мар'інай Горцы. Да мемарыяла ўсклалі жывыя кветкі, памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання. На адной з пліт помніка ўвекавечаны імёны Герояў Савецкага Саюза - ураджэнцаў Пухавіцкага раёна. 

Гісторыка-культурны комплекс  "Алея воінскай славы" ў Мар'інай Горцы  з'явіўся два гады таму як даніна памяці  абаронцам нашай Радзімы. Напярэдадні  ён папоўніўся  новым экспанатам - самалётам МіГ-29.