Сёння раніцай даніну гістарычным падзеям 1917 года аддалі ў Мінску. На плошчы Незалежнасці да помніка Уладзіміру Леніну кветкі ўсклалі прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі, аб'яднання "Белая Русь", актывісты саюза моладзі, а таксама працоўныя калектывы Мінска.
У гэты святочны дзень для мінчан падарункам стане ўвод у эксплуатацыю новага жылога дома ў Заводскім раёне. Больш чым сто сем'яў атрымаюць ключы ад сваіх новых кватэр у 16-павярховым доме па вуліцы Магнітнай.













