Далейшыя вектары супрацоўніцтва Камітэта дзяржкантролю і Следчага камітэта абмеркавалі сёння

27 марта 2013
Як было адзначана на пасяджэнні, колькасць эканамічных злачынстваў значна знізілася. Дадзеныя паказчыкі звязваюць у першую чаргу са стварэннем галоўнага следчага ведамства.

Нагадаем, са стварэннем у Беларусі Следчага камітэта з органаў фінансавых расследаванняў КДК былі выведзеныя і паступілі ў СК больш за 160 следчых. Гэта запатрабавала некаторай перабудовы працы. Тым не менш, як паказала сённяшняя сустрэча, яна не паўплывала на якасць расследавання эканамічных злачынстваў.