Спроба змены ўлады ў Беларусі распачатая была пры палітычнай і фінансавай падтрымцы Захад. Аб гэтым заявіў Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу на пасяджэнні сумеснай Калегіі міністэрстваў абароны Расійскай Федэрацыі і Беларусі. Пры гэтым міністр адзначыў, наша краіна была і застаецца найбліжэйшым суседам, надзейным саюзнікам і стратэгічным партнёрам Масквы.
Асноўная мэта калегія - арганізацыя практычнай работы па ўмацаванні сумеснага ваеннага патэнцыялу з мэтай процідзеяння выклікам і пагрозам ваеннага характару, накіраваным супраць Саюзнай дзяржавы. Удзельнікі падвялі вынікі дзейнасці абаронных ведамстваў, а таксама абмеркавалі правядзенне сумеснага стратэгічнага вучэння "Захад-2021".
Вынікам калегіі стала падпісанне дакументаў па далейшым развіцці ваеннага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. Зацверджана задума сумесных вучэнняў "Захад-2021", а таксама план двухбаковага супрацоўніцтва на будучы год. Падпісаныя пастановы аб сумеснай працы па процідзеянні спробам фальсіфікацыі гісторыі Другой сусветнай вайны. Таксама ў рамках мерапрыемства прайшла рабочая сустрэча міністра абароны Беларусі з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы.













