Дачны сезон пачаўся не толькі ў многіх жыхароў вобласці, але і ў ратавальнікаў. Толькі за апошнія некалькі месяцаў пажарныя выязджалі на выклікі ў садовыя таварыствы амаль паўсотні разоў. Стыхійнае спальванне смецця, няправільнае карыстанне пячным ацяпленнем, трухлявая праводка - усё гэта ў сумным рэйтынгу прычын узгаранняў. Як жа не сапсаваць свой дачны адпачынак? У рэйд з ратавальнікамі адправіўся Ян Пашкевіч.
Такая вадзяная гармата была б ідэальным памочнікам у дачнай справе, жартуе жыхар садовага доміка Мікалай Тычко. Пажарная сістэма можа забяспечыць асвяжальны душ для ўсёй вуліцы, а пры неабходнасці і стаць водным шчытом падчас надзвычайнай сітуацыі.
На кожнай вуліцы ў абавязковым парадку ёсць і спецыяльныя наборы хуткай дапамогі.
Акрамя таго, кожны домік мае і вось такую супрацьпажарную аптэчку.
Большасць садовых таварыстваў нагадваюць дачныя мегаполісы – толькі ў гэтым звыш 800 летніх дамоў. Шчыльнасць забудовы вялікая, а таму пажар нават у далёкім кутку таварыства пагражае ўсім яго жыхарам. Часам жа на вузкіх вулачках з'яўляюцца і дадатковыя палосы перашкод, якія перакрываюць дарогу пажарнай тэхніцы.
Навісае агнявая пагроза над некаторымі пабудовамі з-за вялікіх дрэў. Пад увагай ратавальнікаў небяспечныя або старыя яблыні, таполі, бярозы.
Яшчэ адна небяспечная крыніца агню – летнія кухні ў фармаце оўпэн-эйр. Гатаваць ежу на агні трэба на бяспечнай адлегласці ад жылля і на спецыяльных мангалах.
Абавязковы фінал кулінарнага перформансу – заліць вуглі вадой.
Для некаторых жа нядбайных гаспадароў на пачатку летняга сезона агонь на заднім дворыку становіцца сродкам утылізацыі смецця. Такі экстрым пагражае штрафам.
З пачатку года ў Мінскай вобласці ратавальнікі ўжо амаль паўсотні разоў выязджалі ў дачны пасёлак. Асноўныя прычыны ўзгарання – няправільнае выкарыстанне пячнога ацяплення і старая электраправодка.
Адзін з апошніх выпадкаў – у Стаўбцоўскім раёне з-за неасцярожнага абыходжання з агнём гарэлі адразу некалькі дачных домікаў. Ратавальнікі своечасова аказалі дапамогу, ніхто не пацярпеў.













